БЕЛ Ł РУС

У Слуцкім раёне на пажары загінулі два чалавекі

5.01.2024 / 10:42

Nashaniva.com

Днём 4 студзеня ў Лучніках пры ліквідацыі пажару ў жылым доме работнікі МНС знайшлі цела 43-гадовай гаспадыні і яе 36-гадовага госця, паведамляе slutsk-gorod.by.

Фота: СК

Паводле папярэдняй інфармацыі, напярэдадні трагедыі, загінулы мужчына вярнуўся з ЛПП і вырашыў наведаць сваю знаёмую.

Сужыцель жанчыны, вярнуўшыся раніцай, выявіў задымленне ў доме і выклікаў ратавальнікаў. Са слоў мясцовых жыхароў, жанчына злоўжывала спіртнымі напоямі.

Разглядаецца некалькі версій узнікнення пажару, уключаючы неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Чытайце таксама:

У Баранавічах сусед вынес пенсіянерку з агню

Кот выратаваў гаспадара на пажары ў Слоніме

У Мінску на мужчыне на балконе загарэлася адзенне

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула