БЕЛ Ł РУС

У Гомелі за «здраду дзяржаве» затрымалі ўсю сям'ю

28.12.2023 / 9:54

Nashaniva.com

Маці, бацька і двое іх дзяцей знаходзяцца ў гомельскім СІЗА №3.

СІЗА № 3

Гэта Васіль і Ларыса Прохаравы (работнік на будоўлі і санітарка ў бальніцы), а таксама іх дзеці Анастасія (медсястра ў абласной бальніцы) і Павел (работнік на будоўлі), паведамляе «Гомельская вясна».

Сямейству ставяць у віну арт. 356 КК РБ (здрада дзяржаве). Што такога сямʼя зрабіла, каб кожнага з іх абвінавацілі па такім сурʼёзным артыкуле — невядома. Але па гэтым артыкуле кожнаму з іх пагражае ад 7 да 15 гадоў зняволення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула