БЕЛ Ł РУС

Вадзім Галыгін стане вядоўцам «Навагодняй ночы» на Першым расійскім канале

27.12.2023 / 9:55

Nashaniva.com

Запіс святочнай праграмы на канале, які стаў галоўным рупарам апраўдання нападу на Украіну, ужо адбыўся.

Вадзім Галыгін чацверты злева. Фота: Першы канал

Разам з беларускім шоўменам галоўную навагоднюю праграму на Першым канале будуць весці: Ларыса Гузеева, Яна Чурыкава, Максім Аверын, Кацярына Беразоўская, Валдзіс Пельш, Святлана Зейналава, Цімур Салаўёў, Юлія Бараноўская, Дзмітрый Хрусталёў, паведамляецца на сайце канала.

«Будзьце сапраўднымі фантазёрамі і памятайце, што нават нязбытныя мэты насамрэч дасягальныя!» — цытуе словы Вадзіма Галыгіна Першы канал.

Чытайце таксама:

Беларус заменіць Івана Урганта на ўручэнні «Залатога грамафона»

«Нас — мільёны». Ганна Шаркунова напісала песню салідарнасці з прыхільнікамі перамен. Далучыўся Галыгін і яшчэ дзясяткі артыстаў і спартоўцаў ВІДЭА

Вадзім Галыгін у крыві і «беларускія Мальдывы». У пракат выйшаў беларускі хорар «Вупыры»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула