БЕЛ Ł РУС

Расійскі прапагандыст Красоўскі трапіў у бальніцу. Украінскія СМІ сцвярджаюць, што яго атруціла ГУР

25.12.2023 / 11:53

Nashaniva.com

Былы супрацоўнік Russia Today Антон Красоўскі, які заклікаў забіваць украінскіх дзяцей, паведаміў пра сваю шпіталізацыю. 

«У пачатку тыдня рэзка скруціла жывот, пачало ванітаваць, потым страціў прытомнасць. Адвезлі ў клініку. Паступова прыходжу ў сябе», — напісаў увечары 24 снежня Красоўскі ў сваім тэлеграм-канале.

У той жа час ва ўкраінскіх СМІ сталі з'яўляцца паведамленні, што за гэтым можа стаяць ГУР. Выданне Kyiv Post са спасылкай на крыніцу ў разведцы паведаміла, што расійскага прапагандыста атруцілі.

Суразмоўца журналістаў сцвярджае без падрабязнасцей, што стан Красоўскага «працягвае пагаршацца» і «верагодна, апошнія паведамленні ў сеціве ён пісаў ужо не сам».

Антон Красоўскі да кастрычніка 2022 года ўзначальваў «RT Расія». Яго звольнілі пасля таго, як ён у эфіры заклікаў тапіць і паліць украінскіх дзяцей. Ва Украіне яго завочна асудзілі на пяць гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула