БЕЛ Ł РУС

Ініцыятыўная група вылучыла Стралкова на выбары расійскага прэзідэнта, але не змагла знайсці натарыуса

25.12.2023 / 8:39

Nashaniva.com

24 снежня прайшло пасяджэнне ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты былога «міністра абароны ДНР» Ігара Стралкова (Гіркіна). У падтрымку ягонай кандыдатуры сабралі 556 подпісаў, але каб іх засведчыць, не знайшлі натарыуса.

Фота: SOTAvision

Як піша SOTAvision, у арганізатараў была дамоўленасць з чатырма спецыялістамі, але ўсе яны ў апошні момант адмовіліся прыехаць.

Да будынку, дзе праходзіў сход ініцыятыўнай групы, прыгналі аўтазак, а па калідорах хадзілі паліцэйскія. 

Былы «міністр абароны ДНР» Ігар Стралкоў быў арыштаваны ў ліпені 2023 года, яго вінавацяць у закліках да экстрэмізму з-за допісаў з крытыкай ваеннага кіраўніцтва Расіі.

Раней ЦВК Расіі адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы іншай самавылучэнкі — журналісткі Кацярыны Дунцовай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула