БЕЛ Ł РУС

З Мінска арганізуюць прамы рэйс на «Усходнія Гаваі»

18.12.2023 / 14:59

Nashaniva.com

18 снежня ў Мінску адбылася прэзентацыя прамога авіярэйса, які звяжа беларускую сталіцу з кітайскім востравам Хайнань.

Фота: Wikimedia Commons

Старт рэгулярнага рэйса Санья — Мінск запланаваны як мяркуецца на 16-20 студзеня 2024 года, палёты будуць ажыццяўляцца два разы на тыдзень, па аўторках і суботах, борт аэробус А330, авіякампанія Beijing Capital Airlines, піша toursoyuz.by.

Хайнань — самы паўднёвы востраў у Кітаі, курортная сталіца краіны. Яго называюць Усходнія Гаваі.

Рэйс, на думку аператараў, доўгачаканы і напэўна будзе карыстацца попытам у турыстаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула