У чатырох раёнах Мінска з крана можа цячы зялёная вада. Але палохацца не варта
З 9 лістапада цеплаэнергетыкі падфарбавалі ваду ў кацельнях, якія абслугоўваюць дамы ў Ленінскім, Заводскім, Савецкім і Першамайскім раёнах Мінска. Гэта робіцца штогод для таго, каб аператыўна выявіць уцечку цепланосьбіта, паведамляе тэлеканал «Беларусь 1».
Здымак ілюстрацыйны. Фота: neperm.ru
Фарбавальнік флуарэсцэін натрыю, што дадаецца ў ваду, як сцвярджаецца, абсалютна бяспечны. Завершаць эксперымент 30 красавіка 2024 года.
Калі з крана ў кватэры цячэ афарбаваная вада, значыць няспраўнае цеплаабменнае абсталяванне жылога дома. Прытым нават калі вымыць посуд або прыняць душ з такой вадой, шкоды для здароўя нібыта не будзе. Аднак паведаміць пра такія факты ў дыспетчарскую службу мінскіх цеплавых сетак неабходна.
За 2022-2023 гады ў Мінскэнерга ад гараджан паступіла 15 сігналаў аб змене колеру вады, з якіх толькі 6 былі пацверджаныя.
Чытайце таксама: