БЕЛ Ł РУС

Арышты ў кампаніі, якую ўзначальвае брат заснавальніка ЕРАМ Аркадзя Добкіна

14.12.2023 / 7:0

Nashaniva.com

Адбыўся рэйд сілавікоў у брэсцкую кампанію ГСКБ, якую ўзначальвае 75-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка ЕРАМа Аркадзя Добкіна. Ці затрыманы сам Сямён, пэўнай інфармацыі няма. 

Па інфармацыі «Нашай Нівы», на мінулым тыдні ў кампаніі адбыліся арышты, было затрымана некалькі чалавек. Суразмоўцы кажуць, што чулі ад супрацоўнікаў кампаніі пра сувязь арыштаў начальства з карупцыяй. 

Ці ёсць сярод затрыманых заснавальнік — няясна. Дазваніцца да Сямёна Добкіна наўпрост ці звязацца з ім праз прыёмную пакуль немагчыма.

Сямён Добкін — старэйшы брат Аркадзя Добкіна, заснавальніка ЕРАМа, які цяпер жыве ў ЗША і не прыязджае ў Беларусь пасля таго, як Лукашэнка назваў яго «дробкіным». 

Сямёну Добкіну 75 год.

Чытайце таксама: Бізнэсмен Сямён Добкін: Я праціўнік інтэграцыі. І трэба адміністратыўна ўкараняць беларускую мову

Малодшы з братоў, Аркадзь, па словах супрацоўнікаў ЕРАМ, неаднаразова выкарыстоўваў троху мадыфікаваную цытату брата з гэтага інтэрв'ю пры расповедзе калектыву пра сябе: «Я габрэй, я беларус».

***

Брэсцкае ГСКБ (Галоўнае спецыялізаванае канструктарскае бюро), паводле іхняга сайта, з'яўляецца найбуйнейшай цеплатэхнічнай кампаніяй на тэрыторыі Беларусі.

Працуе на ўнутраным рынку і рынках СНД, выпускае воданагравальныя і паравыя катлы на вадкім і цвёрдым паліве, гарэлкі, утылізатары, блочна-модульныя кацельні і іншае інжынернае абсталявання для жыллёва-камунальных гаспадарак, а таксама будаўнічых арганізацый і іншых суб'ектаў сацыяльнага прызначэння.

Абсталяванне вытворчасці ГСКБ выкарытоўваецца на курорце «Сілічы», Нацыянальнай бібліятэцы, магілёўскім «Трансмашы» і многіх іншых месцах. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула