БЕЛ Ł РУС

Што значыць слова «ўбунту» і чаму яно важнае для беларусаў. Натхняльная гісторыя ад Маляваныча

29.11.2023 / 13:18

Nashaniva.com

Аляксандр Ждановіч, вядомы многім па «Калыханцы» як Маляваныч, цяпер робіць тыктокі ў адным з каналаў «Нашай Нівы». У апошнім з іх ён патлумачыў значэнне слова «ўбунту».

Аднойчы адзін антраполаг прапанаваў дзецям афрыканскага племя пагуляць у гульню. Ён паклаў кошык са смачнай садавіной і сказаў: «Першы, хто дабяжыць да дрэва, атрымае кошык». 

Калі ён падаў ім сігнал для старту, ён быў здзіўлены тым, што дзеці пайшлі разам, трымаючыся за рукі. Яны разам дайшлі да дрэва і падзялілі садавіну пароўну.

Антраполаг спытаў у іх: «Чаму вы так зрабілі, кожны ж з вас меў магчымасць займець увесь кошык цалкам».

Дзеці адказалі: «Убунту!»

«Убунту» на іх мове азначае: «Я ёсць, таму што мы ёсць». Гэта значыць: як можна быць шчаслівым, пакуль астатнія няшчасныя?

«Усё будзе добра, даражэнькія, — падсумоўвае Маляваныч, — пакуль мы ёсць і мы разам! Убунту!»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула