Цягнік раздушыў маладую дзяўчыну ў Мінску
Здарэнне адбылося сёння ўдзень на перагоне каля чыгуначнай станцыі «Мінск-Усходні».
Фота: Следчы камітэт Беларусі
Каля 13:30 19-гадовая мінчанка пераходзіла чыгуначныя пуці ў непрызначаным для гэтага месцы і не заўважыла чыгуначны састаў. Машыніст паспрабаваў экстранна затармазіць, аднак наезду пазбегнуць не ўдалося.
Следчым камітэтам было ўстаноўлена, што мінчанка была ў капюшоне, які абмяжоўваў ёй бачнасць.
Фота: Следчы камітэт Беларусі