БЕЛ Ł РУС

Моцны снег і моцны вецер: надвор'е на пятніцу

23.11.2023 / 13:17

Nashaniva.com

У ноч на пятніцу надвор'е будуць вызначаць франтальныя раздзелы ад цыклону з цэнтрам над Эстоніяй. Таму днём будзе з праясненнямі.

Уначы часам будуць ісці ападкі (снег, мокры снег, дождж), месцамі па поўначы чакаецца моцны снег, мокры снег, наліпанне мокрага снегу.

Днём у многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег, снег).

На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер заходні, у многіх раёнах моцны парывісты.

Ноччу тэмпература -4..+2°C, максімальная днём 0..+5°C. 

pogoda.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула