БЕЛ Ł РУС

У Бабруйскім раёне паставілі помнік бульбе

19.11.2023 / 8:47

Nashaniva.com

Урачыстае адкрыццё помніка бульбе адбылося ўчора каля бульбасховішча ў аграгарадку Вялікія Бортнікі. 

Урачыстае адкрыццё малой архітэктурнай формы, прысвечанай бульбе, Бабруйскі раён, аграгарадок Вялікія Бортнікі. Фота: «Трыбуна працы»

Учора ў СВК «Гігант» адбылося свята, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. А паколькі «Гігант» славіцца вырошчваннем бульбы, то і было прынята рашэнне «захаваць» яе ў бронзе, піша «Трыбуна працы».

Фота: «Вячэрні Бабруйск»

Фота: «Вячэрні Бабруйск»

Фота: «Трыбуна працы»

У завяршэнне мерапрыемства прысутных частавалі нацыянальнай стравай з бульбы — дранікамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула