БЕЛ Ł РУС

Студэнт паказальна-загадкава павесіўся ля Цнянскага вадасховішча ў Мінску

21.12.2009 / 12:05

Пад клавіятурай ляжала запіска з планам‑схемай.

Пракуратура Савецкага раёна Мінска праводзіць праверку па факце выяўлення ля Цнянскага вадасховішча трупа студэнта 3‑га курса Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Раніцай студэнт пайшоў ва універсітэт на заняткі, але вечарам дахаты не вярнуўся. Занепакоеныя яго адсутнасцю бацькі зайшлі ў ягоны пакой, дзе знайшлі тэлефон сына,

у апошнім СМС‑паведамленні казалася: «Зазірніце пад клавіятуру».

Там ляжала запіска з планам‑схемай. Бацькі пайшлі па гэтай схеме і знайшлі каля Цнянскага вадасховішча труп сына, які сядзеў каля дрэва з кавалкам сінтэтычнага шнура на шыі.

Пракуратура Савецкага раёна Мінска пачала праверку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула