БЕЛ Ł РУС

Вызначыліся, што зробяць на месцы мінскага аўтавакзала «Усходні»

15.11.2023 / 21:35

Nashaniva.com

На месцы колішняга аўтавакзала «Усходні» ў Мінску размесціцца дзіцячы тэхнічны цэнтр, паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў на сустрэчы з членамі моладзевых радаў пры адміністрацыях раёнаў Мінска.

Фота: Яндэкс Карты

«Дзіцячы тэхнічны цэнтр, які ў год змогуць наведваць да 8 тыс. чалавек, будзе створаны ўжо ў наступным годзе. Тут будуць прадстаўлены такія напрамкі, як авія– і суднамадэляванне, робататэхніка і інш.», — заявіў Кухараў.

Паводле яго слоў, гэтую прапанову ўжо падтрымаў Лукашэнка.

Абслугоўваць пасажыраў на аўтавакзале «Усходні» перасталі ў 2016 годзе. У 2020-м ён на некаторы час аднавіў працу, аднак праз два гады яго сталі выкарыстоўваць у асноўным толькі для міжрэйсавага адстою аўтобусаў.

Чытайце таксама:

На будпляцоўцы «Газпрам-цэнтра» ў Мінску пачаліся мантажныя работы

На гродзенскім аўтавакзале зніклі галасавыя абвесткі па-беларуску

«Ніколі раней мінскі аўтавакзал не бачыў нічога падобнага»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула