БЕЛ Ł РУС

За «абразу Лукашэнкі» два гады далі мінчуку, які вярнуўся з-за мяжы

11.11.2023 / 13:37

Nashaniva.com

У судзе Ленінскага раёна Гродна 30 кастрычніка быў вынесены прысуд жыхару Мінска Вячаславу Чарнецкаму, якога абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 КК. Справу разглядала суддзя Наталля Козел, піша «Вясна».

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамлялі, што мужчыну затрымалі напрыканцы ліпеня ў Гродне, калі ён летам вяртаўся з-за мяжы ў Беларусь, і што ён нібыта напісаў каля 1000 каментароў у «экстрэмісцкіх» каналах і чатах.

Па матэрыялах абвінавачання, Вячаслаў змясціў каментары ў тэлеграм-канале «Рэальная Беларусь».

Як устанавіла экспертыза, «у тэксце каментароў маецца негатыўная ацэначная моўная адзінка, якая мае ненарматыўную форму маўленчага выказвання на адрас Лукашэнкі і прэзідэнта Расійскай Федэрацыі».

Чытайце таксама:

ГУБАЗіК зладзіў хапун у Баранавічах. Сярод затрыманых — правабаронца

Бацьку пісьменніка Сашы Філіпенкі арыштавалі на 13 сутак

Пастара з Чашнікаў арыштавалі на 10 сутак

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула