БЕЛ Ł РУС

11 дзён арышту прысудзілі адміністратарцы евангельскай царквы ў Лепелі

8.11.2023 / 19:11

Nashaniva.com

Валанцёрка і адміністратарка евангельскай царквы ў Лепелі Вольга Мадатава была асуджаная на 11 сутак адміністрацыйнага арышту яшчэ ў кастрычніку, паведамляе ініцыятыва «Хрысціянская візія». Такое рашэнне прыняў суддзя Дзмітрый Васюк з суда Лепельскага раёна.

Вольга Мадатава. Фота: Хрысціянская візія

65-гадовую Вольгу Мадатаву затрымалі 21 кастрычніка, а праз два дні ёй прысудзілі 11 дзён адміністрацыйнага арышту за «несанкцыянаванае пікетаванне» праз сацсеткі. Абвінавачаная нібыта мела падпіску на суполку з Пагоняй на аватарцы. Таксама яе асудзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (у пратаколе згадвалася падабайка пад публікацыяй «Радыё Свабода»).

«На падставе ч. 1 арт. 24.23 КаАП і ч. 2 арт. 19.11 КаАП суддзя пакараў жанчыну на дзесяць сутак паводле кожнага артыкула. Шляхам частковага складання канчаткова вызначыў ёй спагнанне ў выглядзе арышту на тэрмін 11 сутак», — удакладняе «Віцебская Вясна».

Вольга Мадатава — верніца евангельскай царквы, у мясцовай прэсе яе згадвалі як адміністратарку царквы. У Лепелі жанчыну ведаюць таксама як валанцёрку, якая дапамагала нямоглым і пажылым людзям.

Чытайце таксама:

У Расонах затрымалі пастара і яго жонку

Імаверна, у Мёрах будуць судзіць пратэстанцкага пастара. Прычым па вельмі рэдкім артыкуле

У Чашніках затрымалі пастара 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула