БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік акупаванай часткі Запарожскай вобласці заявіў, што пачалося будаўніцтва чыгункі паміж Крымам і Растовам-на-Доне 

6.11.2023 / 11:42

Nashaniva.com

Заяўляецца, што чыгунка пройдзе праз Бярдзянск і Марыупаль.

«Губернатар» анэксаванай часткі Запарожскай вобласці Яўген Баліцкі паведаміў, што Расія пачала будаўніцтва чыгункі, якая павінна злучыць Крым з Растоўскай вобласцю.

Па словах Баліцкага, будаўніцтва ўжо пачалося «з боку Данецка». 

«Гэта чыгунка, якая будзе праходзіць ад Акімаўкі да Растова-на-Доне праз Бярдзянск і Марыупаль. Гэты праект пачаты ўжо. Акімаўка ніжэй Мелітопаля, паўднёва-заходней знаходзіцца, якраз чыгуначны вузел, з якога пойдзе будаўніцтва », — сказаў Баліцкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула