БЕЛ Ł РУС

Беларусь у тройцы найгоршых краін Еўропы па плацежнай здольнасці

4.11.2023 / 23:54

Nashaniva.com

Беларусь разам з ваюючай Украінай і Косавам займае ніз рэйтынгу. 

Кампанія GfK апублікавала вынікі даследавання «Плацежная здольнасць у Еўропе, 2023 год». У даследаванні эксперты аналізавалі гэты паказчык у 42 краінах.

Высветлілася, што 16 з 42 абследаваных краін знаходзяцца на ўзроўні вышэйшым за сярэдні па Еўропе.

Першае месца ў рэйтынгу заняў Ліхтэнштэйн. Грамадзяне гэтай мікраскапічнай краіны маюць пакупніцкую здольнасць у 68 843 еўра на душу насельніцтва. За Ліхтэнштэйнам ідуць Швейцарыя з 49 592 еўра і Люксембург з 40 931 еўра.

Усяго еўрапейцы, як чакаецца, выдаткуюць каля 12,1 трлн еўра ў 2023 годзе на прадукты, жыллё, паслугі, энергазатраты, страхаванне, адпачынак.

Гэта адпавядае сярэдняй плацежнай здольнасці на душу насельніцтва памерам 17 688 еўра ў год. Гэта рост на 5,8 працэнта ў параўнанні са значэннямі леташняга года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула