БЕЛ Ł РУС

Журы абвясціла кароткі спіс сёлетняй прэміі «Дэбют»

3.11.2023 / 14:35

Nashaniva.com

Прэмію сёлета ўручаць у дзвюх намінацыях, паведамляе bellit.info.

На прэмію за найлепшую дэбютную кнігу прозы прэтэндуюць:

На прэмію за найлепшы мастацкі пераклад намінуюцца:

Прэмію «Дэбют» у галіне паэзіі за 2021-2022 гады вырашана не ўручаць.

У конкурсе ўдзельнічаюць дэбютныя мастацкія кнігі, напісаныя ці перакладзеныя на беларускую мову і выдадзеныя ўпершыню ў папяровым або электронным выглядзе ў 2021 і 2022 гадах.

У склад журы прэміі ўвайшло пяцёра сябраў: літаратуразнаўца Ульяна Верына; пісьменніца Святлана Курс; паэт і перакладчык Уладзімір Лянкевіч; паэт, перакладчык, выкладчык літаратуры Андрэй Хадановіч; паэтка і перакладчыца Юлія Цімафеева.

Літаратурная прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча была заснавана ў 2010 годзе пры падтрымцы Беларускага ПЭН-цэнтра, Саюза беларускіх пісьменнікаў і дабрачыннага Фонду «Вяртанне». Яна ўручаецца ў намінацыях «Паэзія», «Проза», «Мастацкі пераклад» за найлепшыя дэбютныя кнігі, выдадзеныя па-беларуску. Сёлета суарганізатарамі прэміі выступаюць Bellvory Stiftung (Switzerland), Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула