У Мінску шукаюць 16-гадовую дзяўчыну
Міліцэйскі тэлеграм-канал паведаміў, што 31 кастрычніка каля 16:00 дзяўчына пайшла гуляць з дому 12 на бульвары Шаўчэнкі, у 20:30 пазваніла маці, а пасля таго больш на сувязь не выходзіла.
Дзяўчыну завуць Настасся Дзмітрыеўна Шведчыкава, яе рост — каля 160 см, хударлявага целаскладу, валасы русыя кароткія, носіць белы парык, вочы карыя, у правай ноздры кольца.
Была апранутая ў кароткую чорную куртку з капюшонам, чорныя штаны з кішэнямі па баках, чорна-белыя красоўкі «Адыдас».
Сыходзіць з дому гэтая дзяўчына ўжо не першы раз.
Чытайце таксама:
Ноч правёў на лаўцы ля крамы. Адысея дзевяцігадовага хлопчыка з Жодзіна, якога шукалі амаль суткі
Зніклага ў Оршы падлетка знайшлі мёртвым
Звесткі беларусаў скрадзеныя з амерыканскай генетычнай кампаніі