БЕЛ Ł РУС

Скрадзены з Херсонскага заапарка янот зноў скрадзены. Цяпер яго вывезлі з ваеннай тэрыторыі

29.10.2023 / 12:55

Nashaniva.com

Апошнім часам янот быў у z-актывістаў, якія выкарыстоўвалі жывёлу для збораў на вайну. Падобна, што з янотам зніклі і грошы.

«Пра лёс скрадзенага з Херсона вы яшчэ пачуеце. Цяпер, паводле нашых даных, ён без нашага ведама пакінуў зону правядзення СВА (так расіяне называюць вайну — НН). Ну а тым, хто пахаваў праект, бог суддзя. Здраднікі заўсёды і для ўсіх будуць здраднікамі», — гаворыцца ў канале «Янот з Херсона».

Падобна, што з янотам зніклі і грошы. «На паказаную раней картку сродкі скідваць не рэкамендуем. Куды яны будуць накіраваныя — невядома», — гаворыцца ў канале. 

Янот стаў знакамітым пасля яго выкрадання падчас адступлення арміі РФ з Херсона. Пра скрадзеную жывёлу тады паведаміла z-паэтка Ганна Далгарова. Пазней пісалі, што жывёлу забраў утрымальнік заапарка «Тайган» у Крыме Алег Зубкоў. Ён апублікаваў відэа крадзяжу янота, а таксама ламы і асла ў сваім канале. Крадзеж янота на фоне адступлення арміі РФ стаў гучным мемам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула