БЕЛ Ł РУС

Сёння па трасе М-6 хадзіла карова, пакуль яе не збілі

26.10.2023 / 15:37

Nashaniva.com

асцярожна, жорсткае фота і відэа!

Сёння, 26 кастрычніка, на трасе М-6 Мінск — Гродна адбылася нетыповая аварыя. Па трасе хадзіла карова, пакуль яе не збілі, піша «АўтаГродна».

Жывёла выйшла на хуткасную трасу ў раёне павароту на вёску Даўбені (Валожынскі раён). У гэтым месцы арганізаваны пешаходны пераход, таму рэкамендаваная хуткасць 80 км/г. Але многія аўтамабілісты хуткасці не зніжаюць.

Чытач «АўтаГродна» мяркуе, што жывёлу збілі грузавікі.

— Незадоўга да таго, як я праехаў міма збітай жывёлы, насустрач рухалася восем фур. Мне здаецца, што жывёлу закранулі менавіта яны, бо калі б гэта быў легкавы аўтамабіль, то легкавік напэўна б пасля кантакту з такой буйной жывёлай змяніў бы курс і стукнуўся б у адбойнік альбо зляцеў бы з дарогі. Але ніхто не спыніўся, значыць аўтамабіль быў вялікім, — разважае аўтар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула