Пенсіянерка папрасіла ў Баскава бульбы з Лукашэнкавага агарода
Як піша тэлеграм-канал Савета Рэспублікі, падчас аднаго з асабістых прыёмаў грамадзян да Дзмітрыя Баскава звярнулася 86-гадовая жыхарка сталіцы Тамара Зенчанка. У яе было нейкае жыллёвае пытанне.
Тамара Зенчанка з сеткамі бульбы. Фота: Савет Рэспублікі
Падчас гутаркі, як піша прэс-служба Савета Рэспублікі, пенсіянерка «распавяла, што ў яе ёсць мара: пакаштаваць бульбу з Лукашэнкавага агарода і нават вырасціць такую ж на сваім участку».
Дзмітрый Баскаў, як паведамляе канал, падзяліўся гэтай размовай з Лукашэнкам, і «той не застаўся ўбаку: два мяхі бульбы былі перададзеныя Тамары Зенчанка 20 кастрычніка з пажаданнямі смачна есці і добрага ўраджаю».
Ці было вырашана жыллёвае пытанне пенсіянеркі, не паведамляецца.
Чытайце таксама:
У Мінску затрыманы член хакейнай каманды Лукашэнкі, уласнік «Тапаса» мільянер Павел Белы — крыніцы
Мінскі дэвелапер абвясціў пра дэфолт па аблігацыях. Сярод удзельнікаў кампаніі — Дзмітрый Баскаў