БЕЛ Ł РУС

У Нацыянальным парку «Прыпяцкі» знайшлі чырвонакніжны грыб

16.10.2023 / 16:26

Nashaniva.com

Рэдкі грыб-баран знайшлі ўдзельнікі VI Міжнароднай канферэнцыі «Маніторынг і ацэнка стану расліннага свету», якія акурат і наведалі Нацыянальны парк «Прыпяцкі», піша «Штодзень». 

Грыфала кучаравая, ці грыб-баран з’яўляецца ядомым, аднак яго нельга зрываць.

У Беларусі прадугледжаны штраф за знішчэнне чырвонакніжных грыбоў: ад 20 да 500 базавых велічынь.

Акрамя Беларусі, грыб ахоўваецца ў Літве, Польшчы і Украіне. Грыфала кучаравая можа дасягаць вагі ў 10 кг. Грыб-баран таксама сустракаецца ў Белавежскай Пушчы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула