У Мінску — новы галоўны архітэктар горада
Віктар Гуцько нарадзіўся ў Ваўкавыску, а працоўны шлях пачаў у Бераставіцы.
Віктар Гуцько. Фота: Мінск-навіны
На пасаду старшыні Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама прызначаны Віктар Гуцько, паведамляюць Мінск-навіны.
Віктар Гуцько — ураджэнец Ваўкавыска. Ён скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум і Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію, затым — Акадэмію кіравання.
Працоўны шлях пачаў у Бераставіцкім раённым выканаўчым камітэце ў аддзеле архітэктуры, горадабудаўніцтва і тэрытарыяльнага планавання.
Пазней працаваў начальнікам аддзела архітэктуры і горадабудаўніцтва адміністрацыі Фрунзенскага раёна. Займаў кіроўныя пасады ў шэрагу арганізацый будаўнічага профілю.
Пасада галоўнага архітэктара Мінска з пачатку ліпеня была вакантная. Старшыня Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Вольга Верамей перайшла тады на новую працу — дырэктарам «Мінскграда».