БЕЛ Ł РУС

ДАІ Мінска назвала самы аварыйны дзень тыдня

15.10.2023 / 20:19

Nashaniva.com

У Мінску ў студзені — верасні самымі распаўсюджанымі відамі аўтамабільных аварый сталі наезд на пешахода і сутыкненне транспартных сродкаў на скрыжаванні — 139 і 63 ДТЗ адпаведна, піша БЕЛТА.

Са 139 выпадкаў толькі 45 наездаў на пешаходаў адбыліся па іх жа віне.

Самым аварыйным днём стаў аўторак, у гэты дзень тыдня зарэгістравана 86 уліковых ДТЗ. Найменшая колькасць аварый адбываецца ў нядзелю — 43 ДТЗ.

Па часе сутак самымі аварыйна небяспечнымі сталі перыяды з 8:00 да 10:00 і з 17:00 да 19:00.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула