БЕЛ Ł РУС

Румынія: Бэсэску застанецца на другі тэрмін

15.12.2009 / 10:55

У Румыніі Канстытуцыйны суд абвясціў цяперашняга кіраўніка дзяржавы Траяна Бэсэску пераможцам у другім туры прэзідэнцкіх выбараў. Рашэнне суда канчатковае.

Суддзі адхілілі патрабаванне Сацыял‑дэмакратычнай партыі і яе кандыдата Мірча Джаанэ аб ануляванні вынікаў другога тура выбараў і яго паўторным правядзенні. Джаанэ спасылаўся на парушэнні, якія, на яго думку, сведчылі аб фальсіфікацыях на карысць Бэсэску.

Джаанэ прызнаў сваю паразу, але сказаў: «Падазрэнні ў фальсіфікацыях на прэзідэнцкіх выбарах яшчэ доўга будуць пераследваць Румынію і нашу дэмакратыю. Як грамадзянін дэмакратычнай Румыніі я падпарадкоўваюся рашэнням суда і жадаю Траяну Бэсэску поспехаў падчас новага прэзідэнцкага тэрміна».

У другім туры Джаанэ саступіў з менш чым адным працэнтам галасоў. На мінулым тыдні суд задаволіў патрабаванне апазіцыйнага кандыдата аб перападліку несапраўдных бюлетэняў. У выніку адрыў Бэсэску ад Джаанэ толькі павялічыўся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула