БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: «Пазітыўных зменаў няма»

14.12.2009 / 18:04

Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе па пытаннях сацыяльна‑эканамічнага развіцця.

Аляксандр Лукашэнка сёння праводзіць нараду ў пытаннях сацыяльна‑эканамічнага развіцця Беларусі ў 2010 годзе.

«І ўраду, і мясцовым органам улады не ўдаецца пераадолець негатыўных тэндэнцый у сацыяльна‑эканамічным развіцці, якія назбіраліся з канца 2008 года», — так Аляксандар Лукашэнка падвёў вынікі ў эканоміцы за 11 месяцаў гэтага года.

А.Лукашэнка прызнаў спад вытворчасці ў асноўных галінах эканомікі, праблемы на спажывецкім рынку, пагаршэнне фінансавага стану прадпрыемстваў і арганізацый, рост адмоўнага сальда замежнага гандлю і запасаў непрададзенай прадукцыі ў сховішчах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула