БЕЛ Ł РУС

«Беларускі Гаюн» папярэджвае пра фэйкавых ботаў, што пішуць ад яго імя

8.10.2023 / 22:0

Nashaniva.com

Праект анлайн-маніторынгу ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі «Беларускі Гаюн» паведамляе, што ад фэйкавых ботаў беларусам пачалі прыходзіць паведамленні. 

Фэйкавыя і адзіны арыгінальны боты праекта «Беларускі Гаюн» 

«Беларускі Гаюн» звяртае ўвагу на тое, што ён сам ніколі і нікому не піша першым, а адзіным яго ботам у тэлеграме з'яўляецца @HajunBYbot.

Ні ў якім разе не адказвайце на паведамленні ад фэйкавых ботаў, заўсёды правярайце ад каго прыйшло паведамленне.

Фэйкавы бот «Еўрарадыё»

Беларусам сёння прыходзілі паведамленні і ад фэйкавых акаўнтаў рэдакцый незалежных беларускіх СМІ. У прыватнасці, пра гэта паведаміла «Еўрарадыё». Высокая верагоднасць, што за фэйкавымі ботамі стаяць сілавікі рэжыму Лукашэнкі, якія аналагічным чынам стваралі фэйкавыя боты плана «Перамога», за рэгістрацыю ў якіх пасля саджалі людзей у турмы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула