БЕЛ Ł РУС

У Дзінары і Антона Смольскіх нарадзіўся сын

28.09.2023 / 15:10

Nashaniva.com

Біятланістка зборнай Беларусі Дзінара Алімбекава-Смольская паведаміла ў сваім інстаграме пра нараджэнне сына.

Фота: інстаграм Дзінары Алімбекавай-Смольскай

«Шчаслівая лічба 28 для нашай сям'і! Сардэчна запрашаем, наш сыночак», — напісала алімпійская чэмпіёнка ў эстафеце ў 2018 годзе.

Першай яе павіншавала першая ракетка свету Арына Сабаленка.

Муж Дзінары — біятланіст Антон Смольскі. Пара пабралася шлюбам летась.

Антон Смольскі і яго жонка Дзінара — падпісанты праўладнага ліста спартоўцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула