БЕЛ Ł РУС

Жыхар Рэчыцы, які падпаліў машыну разам з сабой, памёр у шпіталі

24.09.2023 / 12:30

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў Рэчыцы 17 верасня. 66-гадовы мужчына, па версіі міліцыі, падпаліў свой аўтамабіль. 

Гарыць машына пенсіянера. Скрын відэа пабліка «ЧП Гомель | Новости Гомельской области» ва «УКантакце»

Паводле міліцыі, пенсіянер адагнаў машыну падалей ад стаянкі і падпаліў яе. Калі прыехалі пажарныя, то не падпускаў іх да ахопленага полымем аўтамабіля, пагражаючы прадметам, падобным да нажа.

Узбуджанага мужчыну супакоілі, абліўшы вадою з пажарнага шланга. З месца здарэння яго забрала міліцыя ў кайданках і адвезла ў бальніцу.

Сёння стала вядома, што мужчына памёр ад апёкаў. 

Чытайце таксама:

У Гомелі аўтамабіль міліцыі трапіў у ДТЗ і перакуліўся

У цэнтры Астраўца згарэў пункт продажу шаўрмы ВІДЭА

У Лідзе прыдумалі спосаб барацьбы з «гоншчыкамі» на электрасамакатах

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула