БЕЛ Ł РУС

Першы энергаблок БелАЭС зноў адправяць на рамонт

14.09.2023 / 07:49

Nashaniva.com

Першы энергаблок БелАЭС будзе выведзены ў планава-папераджальны рамонт у першай палове кастрычніка.

Фота: Наша Ніва

Прадугледжваецца правядзенне рэгламентных работ, у тым ліку па перагрузцы ядзернага паліва ў актыўную зону рэактара.

«Адпрацаванае ядзернае паліва будзе змешчанае ў басейн вытрымкі, які знаходзіцца ў будынку рэактара, а свежае ядзернае паліва загружанае ў рэактар — яно ўжо пастаўлена на станцыю, прайшло ўваходны кантроль, знаходзіцца ў спецыяльным сховішчы»,— адзначыў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.

Да планавага рамонту будуць прыцягнутыя беларускія і расійскія арганізацыі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула