БЕЛ Ł РУС

Атака на Адэскую вобласць: пашкоджана партовая інфраструктура, 6 пацярпелых

13.09.2023 / 7:15

Nashaniva.com

Некалькі груп ударных дронаў было накіравана на Ізмаільскі раён. 

Ілюстрацыйнае фота: Аператыўнае камандаванне «Поўдзень»

Ноччу 13 верасня расіяне чарговы раз атакавалі поўдзень Адэскай вобласці ўдарнымі беспілотнікамі, у выніку чаго пацярпелі шэсць цывільных асоб, паведаміў кіраўнік Адэскай вобласці Алег Кіпер.

«Некалькі груп ударных дронаў было накіравана на Ізмаільскі раён. На жаль, ёсць траплянне. Зафіксаваны пашкоджанні прыпартовай і іншай цывільнай інфраструктуры. Працягваецца ліквідацыя наступстваў. Ратавальнікі ўтаймоўваюць пажар», — напісаў ён.

Вядома пра шасцярых пацярпелых. Трое з іх — у цяжкім стане, яшчэ ў траіх — сярэдні стан цяжкасці.

Чытайце таксама:

Уначы быў нанесены ўдар па суднабудаўнічым заводзе ў Севастопалі. Параненыя 24 чалавекі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула