БЕЛ Ł РУС

Закрываюць беларускае пасольства ў Славакіі

11.09.2023 / 22:12

Nashaniva.com

У Нацыянальным рэестры прававых актаў 11 верасня зарэгістравалі пастанову ўрада № 593 ад 8 верасня «Аб закрыцці пасольства Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы». Дакумент уступіць у сілу 12 верасня.

Фота: Artur Widak/NurPhoto via Getty Images

З 1 верасня беларусы, якія стаяць на консульскім уліку ў беларускім пасольстве ў Славакіі, пераводзяцца на консульскі ўлік у пасольства Рэспублікі Беларусь у Аўстрыі. Гэта вынікае з аб'явы на сайце амбасады, датаванай 15 жніўня.

Цяпер інтарэсы рэжыму Лукашэнкі ў Славакіі прадстаўляе часовы павераны ў справах Ігар Лятун.

Да жніўня 2020 года надзвычайным і паўнамоцным паслом Беларусі ў Славакіі быў Ігар Ляшчэня, які пасля пачатку пратэстаў у Беларусі перайшоў на бок народа.

Чытайце таксама:

«Адсутнасць пашпарта — не канец свету». Супрацоўнікі Цэнтра беларускай салідарнасці ў Польшчы расказалі пра складаныя справы

Каманда Ціханоўскай у «пастаянным кантакце» з урадамі краін, дзе жывуць беларусы — Рыхтэр

Польскі дэпутат: Абавязкова знойдзецца рашэнне, каб беларусы маглі заставацца ў Польшчы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула