БЕЛ Ł РУС

Перафарбавалi транспарт — менш аварый

9.12.2009 / 10:53

У Вiцебску сёлета на 36 працэнтаў стала менш дарожна‑транспартных здарэнняў.

У Вiцебску сёлета на 36 працэнтаў стала менш дарожна‑транспартных здарэнняў. Хочаце — верце, хочаце — не, але на гэта нядрэнна паўплывала i тое, што летам у Вiцебску перафарбавалi грамадскi транспарт.

Інiцыятар перафарбоўкi — губернатар вобласцi Аляксандр Косiнец.

Трамваi сталi чырвонымi, тралейбусы — бела‑блакiтнымi, аўтобусы — зялёнымi, таксi — жоўтымi…

Адказваючы на пытанне наконт працы перавозчыкаў пасажыраў, губернатар прывёў вышэйназваны паказчык панiжэння колькасцi здарэнняў. У чаканнi транспарту людзi здалёк бачаць, што iдзе, напрыклад, менавiта гарадскi рэйсавы аўтобус, менш выходзяць на дарогу. Здалёк бачны чырвоны трамвай. Таксi жоўтага колеру — значыць кiроўца працуе легальна.

У развiтых краiнах Еўропы грамадскi транспарт таксама мае вызначаны колер — кожны свой. Псiхолагi спецыяльна падбiралi колер. Як падкрэслiў губернатар, колькасць здарэнняў на дарогах можа паменшыцца яшчэ напалову. Безумоўна, гэтаму паспрыяюць i iншыя меры па навядзеннi парадку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула