БЕЛ Ł РУС

Віктар Лукашэнка закрыў мотасезон

9.09.2023 / 15:01

Nashaniva.com

У Мінску ўрачыста адкрылі Міжнародны алімпійскі дзень на пляцоўцы каля Палаца спорту, а кіраўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэта закрыў мотасезон.

Віктар Лукашэнка. Фота: БелТА

«Мы выбралі гэтыя два мерапрыемствы, бо кожны спартсмен дакладна захоча пракаціцца на матацыкле. У нас шмат агульнага, мы прапаведуем адны і тыя ж каштоўнасці — узаемапавагу, гонар», — распавёў Віктар Лукашэнка.

Кіраўнік НАК дадаў, што сёння Мінск прымае гасцей з Германіі, Расіі, Латвіі, Літвы і Эстоніі. «Мы заўсёды гасцінныя і рады сустрэчы з вамі», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Адкрыццё мотасезона, якое традыцыйна наведваў Віктар Лукашэнка, адменена 

Ігар Шуневіч і іншыя беларускія сілавікі прыехалі на закрыццё мотасезона ФОТЫ

Віктар Лукашэнка з беларускімі бізнэсменамі адкрылі мотасезон у Варонежы ФОТЫ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула