Ва Украіну прыбылі першыя 10 танкаў Leopard 1
Гэта танкі, перададзеныя Даніяй, Германіяй і Нідэрландамі. У заяве дацкіх Узброеных сіл гаворыцца, што яшчэ больш тэхнікі ўжо ў дарозе.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Klaus-Dietmar Gabbert / picture alliance via Getty Images
Датчане навучаюць украінскіх вайскоўцаў кіраваць «Леапардамі».
«Я не сумняваюся, што гэта дапаможа ім выйграць бітву, якую яны цяпер вядуць», — заявіў камандуючы арміяй Даніі Арпэ Нільсэн.
Усяго гэтыя тры еўрапейскія краіны абяцалі перадаць Украіне больш за 100 танкаў нямецкай вытворчасці.
Чытайце таксама: