Прадаўца кніг на Wildberries арыштавалі на 13 сутак
Органы пракуратуры разгарнулі паляванне за кнігамі, што былі выдадзеныя пад эгідай Анатоля Тараса, якія былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Пракуратура Першамайскага раёна Мінска выявіла кнігу Алега Усачова «Хто, як і навошта забіў Вільгельма Кубэ» пад рэдакцыяй Анатоля Тараса ў інтэрнэт-краме Wildberries, піша Reform.by.
Пракуратура ўстанавіла прадаўца кнігі. У дачыненні да яго склалі адміністрацыйны пратакол па артыкуле аб распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт.19.11 КаАП). Паводле рашэння суда мужчыну арыштавалі на 13 сутак.
Нядаўна пракуратура выявіла яшчэ адну кнігу Тараса ў продажы. На патрабаванне пракуратуры выданне канфіскавалі.