БЕЛ Ł РУС

Расія ўдарыла па Канстанцінаўцы — 16 загінулых

6.09.2023 / 15:33

Nashaniva.com

Таксама вядома пра 14 параненых.

Фота: Радыё Свабода

Расійскія войскі нанеслі ўдар па Канстанцінаўцы Данецкай вобласці. Паводле папярэдніх звестак, загінулі 16 чалавек, паведамляе карэспандэнт «Радыё Свабода» з месца абстрэлу.

«Громадське» пацвярджае гэтую інфармацыю са спасылкай на Данецкую абласную адміністрацыю.

Таксама вядома пра 14 параненых.

Усе пацярпелыя ў выніку расійскай атакі — цывільныя.

Уладзімір Зяленскі апублікаваў відэа ўдару і яго наступстваў.

«Калі хтосьці ў свеце яшчэ намагаецца мець справу з чымсьці расійскім, гэта азначае заплюшчваць вочы на рэальнасць. Дзёрзкасць зла. Дзёрзкасць подласці. Поўная нялюдскасць».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула