БЕЛ Ł РУС

Міс Даніі — грамадзянка Беларусі + фота

8.12.2009 / 11:28

hurnievic.eu

Ліза Ленц, шматразовая чэмпіёнка Даніі і свету па таэквандо і Міс Данія‑2008 нарадзілася 15 снежня 1986 года ў Беларусі, а ў 1997 годзе разам з бацькамі прыехала ў Данію.

Ліза Ленц, шматразовая чэмпіёнка Даніі і свету па таэквандо і Міс Данія‑2008 нарадзілася 15 снежня 1986 года ў Беларусі, а ў 1997 годзе разам з бацькамі прыехала ў Данію.

Бацька Лізы звярнуўся да дацкіх уладаў з просьбай прадаставіць сям’і статус бежанцаў у сувязі з палітычным пераследам на радзіме. Аднак дацкія ўлады пастанавілі, што сям’я Ленцаў абсалютна не мае дачынення да палітыкі і ў 2003 г. выслалі іх з краіны. Ленцы адмовіліся вяртацца ў Беларусь, і пасля кароткачасовага знаходжання ў Латвіі і Літве вярнуліся ў Данію.

Ліза Ленц толькі ў 2007 г. атрымала пастаянны від на жыхарства ў Даніі,

і ў адпаведнасці з дацкім заканадаўствам пакуль не мае права на дацкае грамадзянства.

Расповяды Лізы аб цяжкім дзяцінстве ў Беларусі, уцёках ад «апошняга дыктатара Еўропы» і аб часе, праведзеным у Сандхольмскім лагеры для ўцекачоў толькі выклікаюць да яе сімпатыю датчанаў. Аднак тое, што Ліза ў інтарэсах кар’еры пайшла на свядомы падман, наўрад ці дадасць беларусцы папулярнасці.

Знайшоў hurnievic, болей фотак глядзець тут

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула