БЕЛ Ł РУС

«Правакацыя і хлуслівыя абвінавачанні». У польскім войску адмаўляюць, што іх верталёты заляталі на беларускую тэрыторыю

1.09.2023 / 23:26

Nashaniva.com

Прэс-сакратар аператыўнага камандавання Узброеных сілаў Польшчы падпалкоўнік Яцэк Гарышэўскі ў каментары рэсурсу Wirtualna Polska катэгарычна абвергнуў тое, што польскі верталёт мог заляцець на тэрыторыю Беларусі. Пра тое, што гэта нібыта адбылося, сёння заявіў Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі.

Фота ілюстрацыйнае

«Адназначна магу абвергнуць. Інфармацыя, якую публікуе беларускі бок, з'яўляецца правакацыяй і хлуслівымі абвінавачаннямі.

З усіх рапартаў і запісаў радыёлакацыйных сістэм можна сцвярджаць, што з нашага боку мяжа не перасякалася», — заявіў Яцэк Гарышэўскі. 

Чытайце таксама:

У Польшчы прааналізуюць інцыдэнт з парушэннем верталётам беларускай паветранай прасторы — польскае МЗС

МЗС запатрабавала ад Польшчы тлумачэнняў адносна верталёта, які нібыта заляцеў у паветраную прастору Беларусі

Дзяржпагранкамітэт паведаміў пра парушэнне мяжы польскім вайсковым верталётам

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула