БЕЛ Ł РУС

У Варшаве ў сярэдзіне верасня пройдзе Першы кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі

31.08.2023 / 14:49

Nashaniva.com

На яго прыедзе каля 250 творцаў.

Ужо вядома, што на варшаўскі кангрэс прыедзе пісьменнік Альгерд Бахарэвіч, сярод заяўленых экспертаў — мастак Андрэй Дурэйка і дырэктарка Берлінскай галерэі сучаснага мастацтва Prater Galerie Лена Прэнц, піша «Будзьма».

Удзел у падзеі возьмуць старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай і выдавец Андрэй Янушкевіч.

Чакаецца, што ў кангрэсе будзе ўдзельнічаць агулам каля 250 творцаў і экспертаў, зацікаўленых у развіцці культуры Беларусі.

Арганізатары ІнБелКульт 2.0 падкрэсліваюць: «Кангрэс — вынік сумесных намаганняў беларускіх экспертаў і арганізацый і з’яўляецца важным крокам да паляпшэння ўзаемадзеяння, стварэння эфектыўнай мадэлі супрацоўніцтва як унутры беларускай культурнай супольнасцi, так і на міжнароднай арэне».

Сваё прадстаўніцтва ў падзеі заявілі таксама эксперты культурных арганізацый еўрапейскага асяроддзя: дырэктар Старамейскага дома культуры Марцін Ясінскі, дырэктар Тэатральнага інстытута імя З. Рашэўскага Эльжбета Вратноўска, дырэктар Інтытута Пілецкага ў Берлiне Ханна Радзіёўская і многія іншыя.

Арганізатары ставяць перад сабой наступныя задачы:

Уваход на Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі вольны, але па абавязковай папярэдняй рэгістрацыі.

Дата: 16 і 17 верасня. 

Месца правядзення: Цэнтр крэатыўнасці на вуліцы Таргова, 56, Варшава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула