Сілавікі затрымалі чарговага вяртанца з-за мяжы
Вядома, што мужчына нядаўна вярнуўся ў Беларусь з Польшчы.
На відэа затрыманы кажа, што пакідаў «дэструктыўныя каментары ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі». Вядома, што мужчына нядаўна вярнуўся ў Беларусь з Польшчы, піша «Вясна».
Сілавікі пагражаюць яму арт. 130 КК (распальванне варожасці).
Колькасць людзей, якія вярталіся з-за мяжы дахаты, але іх затрымалі, напэўна, ідзе на дзясяткі.