Даляр сёння падаражэў на капейку, а еўра патаннеў на дзве
Апошнія таргі перад выходнымі прынеслі наступны вынік.
Фота: «Наша Ніва»
Даляр вырас на 1,07 капейкі да 3,1717 беларускага рубля.
Еўра апусціўся на 2,19 капейкі да 3,4181.
Расійскі рубель дадаў 0,01 капейку і стаў каштаваць 3,3499 за 100 адзінак.
Кітайскі юань падрос на 1,04 капейкі да 3,3481 за 10 адзінак.
На пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,7364, еўра — 2,9073, расійскі рубель — 3,7835 за 100 адзінак, юань — 3,8617.
А найдаражэй даляр і еўра каштавалі на таргах 15 сакавіка 2022 года — 3,3195 і 3,6670 беларускага рубля адпаведна.