БЕЛ Ł РУС

У Салігорску паставілі скульптуру «Спяцоўкі». Вось як яна выглядае ФОТА

24.08.2023 / 18:15

Nashaniva.com

Каля Салігорскага дзяржаўнага каледжа 23 жніўня з'явілася новая скульптура з сімвалічнай назвай «Спяцоўкі». Яе аўтар — скульптар Уладзімір Ламейка.

Аўтар скульптуры лічыць, што новы аб'ект стане «годным упрыгажэннем горада». Ён прысвяціў скульптуру будаўнікам Салігорска, а натхніла на яе стварэнне 65-годдзе горада. 

«У свой час гэтыя спяцоўкі аб'ядноўвалі ўсе будаўнічыя прафесіі. Яшчэ да таго як з'явіліся пальчаткі і іншае. Можна сказаць, гэтыя спяцоўкі пабудавалі горад», — расказаў скульптар выданню «Электронны Салігорск».

Спяцоўкі размешчаныя на тумбе. На кожным з бакоў напісаныя па-беларуску словы: праца, гонар, сумленне, павага. Сама падстаўка выкананая з металу, а спяцоўкі — з сілуміну. 

Чытайце таксама:

У Салігорску ад удару токам загінула паўтарагадовае дзіця. У ванну ўпаў фен

Жыхару Салігорска не даюць жыцця каналізацыйныя мухі

У Старобіне ў народнае апалчэнне ўзялі дзяўчыну

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула