«Stop Putler». У фінале жаночага ЧС па футболе на поле выбег заўзятар з праўкраінскімі мэсэджамі ФОТА
У Аўстраліі і Новай Зеландыі завяршыўся чэмпіянат свету па футболе сярод жанчын. Матч іспанак і англічанак адзначыўся не толькі футболам.
На 24-й хвіліне на поле выбег заўзятар. Ён быў у футболцы з надпісамі «Stop Putler» і «Free Ukraine».
Фота: Marc Atkins / Getty Images
Што гэта за хлопец, пакуль невядома. Праз некалькі хвілін пасля ягонага ўчынку зборная Іспаніі забіла мяч, які прынёс ім першы ў гісторыі тытул чэмпіёнак свету.
Фота: Marc Atkins / Getty Images