У Беларусі жыве больш за 7 тысяч даляравых мільянераў — банк UBS
Штогод швейцарскі банк UBS публікуе спецыялізаваную справаздачу, у якой ацэньваецца дабрабыт жыхароў розных краін. Пра Беларусь аўтары справаздачы сёлета таксама не забыліся.
Эксперты банка лічаць, што сумарны дабрабыт беларускіх хатніх гаспадарак складае 255 мільярдаў даляраў. За апошні год сума падрасла на 46 мільярдаў. Гэтыя 255 мільярдаў — 0,056% усяго сусветнага багацця.
Складальнікі справаздачы таксама прыйшлі да высновы, што ў Беларусі жыве нібыта прыкладна 7300 даляравых мільянераў (ці 0,1%).
У сярэднім, па іх звестках, на аднаго дарослага беларуса прыпадае 35 тысяч даляраў, пры гэтым багацце 37,3% дарослых складае менш за 10 тысяч даляраў. 56% нібыта маюць ад 10 да 100 тысяч даляраў, а 5,5% — ад 100 тысяч да 1 мільёна даляраў.
Чытайце таксама:
Людзі, якія рэгулярна вітаюцца з суседзямі, маюць вышэйшы паказчык дабрабыту
У Беларусі няма платнай адукацыі, гэта форма сацыяльнай падтрымкі моладзі — міністр адукацыі
На «Полацк-Шкловалакно» прапануюць браць заробак «натурпрадуктам» — ежай і ўласнымі вырабамі