БЕЛ Ł РУС

У ноч на пятніцу могуць быць збоі ў працы банкаўскіх картак

15.08.2023 / 23:17

Nashaniva.com

У пятніцу, 18 жніўня, з 00:00 да 01:30 і з 04:30 да 06:00 могуць назірацца збоі ў працы банкаўскіх картак, паведаміў Банкаўскі працэсінгавы цэнтр. У гэты час правядуць планавыя тэхналагічныя работы.

Магчымыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак пры аплаце тавараў або паслуг у інтэрнэце, а таксама перапынкі ў працы сэрвісу БЕЛКАРТ PAY.

Папярэдні раз такія ж работы цэнтр праводзіў 5 жніўня. 

Чытайце таксама:

У Мінску зносяць адзін з офісаў Прыёрбанка, на яго месцы будзе новая станцыя метро

Банкаўскія карткі для паездак за мяжу. Што прапануюць беларускія банкі

Беларус уклаў вольныя 5000 даляраў у акцыі. Што стала з грашыма праз 1,5 года

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула