Для вырашэння праблемы затаплення ў Мінску закупяць новую тэхніку
Для абслугоўвання сетак ліўневай каналізацыі Мінска будзе закуплена новая каналапрамывачная машына. Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» расказаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун.
Падчас залеваў традыцыйна тоне вуліца Няміга. Фота: твітар Tut.by
Паводле слоў чыноўніка, гэтая тэхніка дапаможа вырашыць праблему затаплення гарадскіх вуліц, якая здараецца падчас моцных дажджоў.
На сёння ў Мінску ёсць 108 месцаў, якія затапляюцца. Гаворка ідзе пра ўчасткі, дзе хоць раз за сезон фіксавалі вялікую колькасць вады падчас ліўняў.
Чытайце таксама:
У Мінску правядуць дадатковую ачыстку ліўневай каналізацыі
Чаму ў Мінску ў спякотныя дні моцна смярдзіць?
У Мінску работнікі МНС выратавалі качанятаў, якія праваліліся ў каналізацыйны люк