БЕЛ Ł РУС

Знізілі мінімум цэн на мяса для Кітая і малако для Паўночнай Карэі

9.08.2023 / 17:8

Nashaniva.com

Мінсельгасхарч Беларусі змяніў гранічныя мінімальныя цэны на тавары, якія рэалізуюцца па знешнегандлёвых дамовах. Зроблена гэта пастановай ведамства ад 7 жніўня 2023 года № 99, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале.

Гэтым разам змяніліся ніжнія гранічныя цэны на некаторыя тавары, якія пастаўляюцца ў Кітай і ў КНДР.

У прыватнасці, у Кітай можна будзе цяпер прадаваць мяса маладняку буйной рагатай жывёлы не танней за 3,4 даляра за 1 кг (раней — не танней за 3,5 даляра), мяса дарослых жывёл — не танней за 3,2 даляра за 1 кг (раней — не танней за 3,4 даляра).

У Паўночную Карэю — малако і вяршкі, згушчаныя, у парашку, гранулах або ў іншых цвёрдых відах, з утрыманнем тлушчу большым за 1,5 мас. %, без дадавання цукру або іншых падсалоджвальных рэчываў — не танней за 2,9 даляра за 1 кг (раней — не танней за 3,15 даляра).

Астатнія гранічныя мінімальныя цэны на тавары не змяніліся.

Чытайце таксама:

Пастаўкі беларускага паліва ў Расію могуць спыніцца — «Коммерсант»

«У першую чаргу на рашэнне паўплываў наплыў гасцей». Мінсельгасхарч арыгінальна патлумачыў абмежаванні на экспарт кураціны

Продаж аўтобусаў МАЗ у Расію скараціўся амаль на 80%

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула